Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 ЛЕТАПІСАЎ 2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


1 Лет 2

1 Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сімяон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон,

2 Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір.

3 Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, - трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго.

4 І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра.

5 Сыны Фарэса: Эсмром і Хамул.

6 Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра.

7 Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён.

8 Сын Этана: Азарыя.

9 Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай.

10 А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых;

11 Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза;

12 Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Есэя;

13 Есэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога - Амінадава, трэцяга - Саму,

14 чацьвёртага - Натанаіла, пятага - Радая,

15 шостага - Ацэма, сёмага - Давіда.

16 Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое.

17 Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы - Етэр, Ізмаільцянін.

18 Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.

19 І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.

20 Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла.

21 Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла Яму Сэгува.

22 Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай.

23 Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра. Кенат і залежныя ад яго гарады, - шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага.

24 Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі.

25 Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія.

26 Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама.

27 Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер.

28 Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур.

29 Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.

30 Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны.

31 Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.

32 Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр, Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным.

33 Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла.

34 У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха;

35 І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху за жонку, і яна нарадзіла яму Атая.

36 Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада;

37 Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда;

38 Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю;

39 Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Элеасу;

40 Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума;

41 Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму.

42 Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны, - ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона.

43 Сыны Хэўрона: Карэй і Тапаух, і Рэкем і Шэма.

44 Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая.

45 Сын Шамая Маон, а Маон - бацька Бэт-Цура.

46 І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза.

47 Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешаўн, Пэлет, Эфа і Шааф.

48 Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану;

49 яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева - Ахса.

50 Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма;

51 Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра.

52 У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот.

53 Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царанэі і Эштааляне.

54 Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян - Царане,

55 і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.

Сачыце за намі:



Аб'явы