Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 2:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І былі сёстры іхнія: Цэруя і Абігайль. Сыны Цэруі: Абішай, Ёаў і Асаэль, тры.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Іх сёстрамі былі: Сэруя, і Абігайль; сыны Сэруі: Абісай, Ёаб і Асаэль — трое.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 2:16
11 Крыжаваныя спасылкі  

І зьвярнуўся Давід і сказаў Авімэлэху Хэтэяніну і Авэсу, сыну Саруінаму, брату Ёава, кажучы: хто пойдзе са мною да Саўла ў табар? І адказаў Авэса: я пайду з табою.


І сказаў Давід: што мне і вам, сыны Саруіны, што вы робіцеся сёньня мне нагаворшчыкамі? ці сёньня аддаваць сьмерці каго-небудзь у Ізраілі? ці ня бачу я, што сёньня я - цар над Ізраілем?


я цяпер яшчэ слабы, хоць і памазаны на царства, і гэтыя людзі, сыны Саруі, мацнейшыя за мяне; хай жа дасьць Гасподзь таму, хто робіць ліхое па злосьці ягонай!


Выйшаў і Ёаў, сын Саруі, з слугамі Давідавымі, і сустрэліся каля Гаваонскай сажалкі, і заселі тыя па адзін бок сажалкі, а гэтыя па другі бок сажалкі.


Авэсалом паставіў Амэсая замест Ёава над войскам. Амэсай быў сын аднаго чалавека, імем Ефэра зь Ізрэеля, які ўвайшоў да Авігеі, дачкі Нааса, сястры Саруі, маці Ёава.


шостага - Ацэма, сёмага - Давіда.


Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы - Етэр, Ізмаільцянін.


І заўважыў Ёаў, сын Саруі, што сэрца цара павярнулася да Авэсалома.


І Авэса, брат Ёава, быў галоўны з трох: ён забіў дзідай сваёй трыста чалавек, і быў у славе ў тых трох.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы