1 КАРЫНФЯНАЎ 10:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Так што, хто думае, што стаіць, няхай сьцеражэцца, каб ня ўпасьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А таму, хто думае, што ён стаіць, глядзі, каб ня ўпасьці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Значыць, хай той, каму здаецца, што стаіць, глядзіць, каб не ўпаў. |
Шчасьлівы чалавек, які мае трымценьне заўсёды, а хто робіць цьвёрдым сэрца сваё, трапіць у бяду.
Дык глядзіце, як вы слухаеце; бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго будзе забрана і тое, што ён думае мець».
Добра. Яны адламаныя праз недаверства, а ты трымаешся праз веру; дык не ўзьвялічвайся, але бойся.
А калі хто думае, што ён нешта ведае, той яшчэ нічога не разумее, як трэба разумець.
Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.
Дык вы, улюбёныя, ведаючы [гэта] раней, сьцеражыцеся, каб, захапіўшыся падманам беззаконьнікаў, вы не адпалі ад свайго ўмацаваньня,