I цяпер хадзем, і заб’ем яго, і кінем яго ў нейкую яму, і скажам: “Злы зьвер зьеў яго”, і паглядзім, што будзе з ягоных сноў».
ЯНА 7:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады браты Ягоныя сказалі Яму: «Выйдзі адсюль і пайдзі ў Юдэю, каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія Ты робіш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады браты Ягоныя сказалі Яму: выйдзі адгэтуль і йдзі ў Юдэю, каб і вучні Твае бачылі дзеі, што Ты ўчыняеш; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сказалі затым Яму браты Яго: «Адыдзіся адгэтуль і ідзі ў Юдэю, каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія робіш. |
I цяпер хадзем, і заб’ем яго, і кінем яго ў нейкую яму, і скажам: “Злы зьвер зьеў яго”, і паглядзім, што будзе з ягоных сноў».
Бо нават браты твае і дом бацькі твайго, нават яны будуць здраджваць табе і будуць крыкам крычаць за табой, а ты ня вер ім, калі будуць прамаўляць да цябе прыхільна.
Калі ж Ён яшчэ гаварыў да натоўпаў, вось, маці і браты Ягоныя сталі вонкі, шукаючы гаварыць з Ім.
І прыходзяць браты Ягоныя і маці Ягоная, і, стоячы вонкі, паслалі да Яго клікаць Яго.
І прыйшлі да Яго маці і браты Ягоныя, і не маглі падыйсьці да Яго з прычыны натоўпу.
І паведамілі Яму, кажучы: «Маці Твая і браты Твае стаяць вонкі, хочучы бачыць Цябе».
Многія з вучняў Ягоных, якія чулі гэта, казалі: «Жорсткае гэта слова. Хто можа слухаць яго?»
Калі ж пайшлі браты Ягоныя, тады і Ён пайшоў на сьвята, ня яўна, але як быццам таемна.
Бо ніхто нічога таемна ня робіць, і сам імкнецца быць вядомым. Калі робіш гэткае, зьяві Сябе сьвету».
Пётар жа з Адзінаццацьцю, устаўшы, узьняў голас свой і прамовіў да іх: «Мужы Юдэйскія і ўсе жыхары Ерусаліму! Няхай будзе вам гэта вядома, і выслухайце словы мае,
І пачуў Эліяў, старэйшы брат ягоны, як ён гаварыў пра гэта з іншымі, і загневаўся Эліяў на Давіда, і сказаў: «Навошта ты прыйшоў і каму пакінуў той малы статак у пустыні ? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо ты прыйшоў сюды, каб паглядзець на вайну».