Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 17:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 І пачуў Эліяў, старэйшы брат ягоны, як ён гаварыў пра гэта з іншымі, і загневаўся Эліяў на Давіда, і сказаў: «Навошта ты прыйшоў і каму пакінуў той малы статак у пустыні ? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо ты прыйшоў сюды, каб паглядзець на вайну».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 І пачуў Эліяў, старэйшы брат Давідаў, што гаварыў ён зь людзьмі, і раззлаваўся Эліяў на Давіда і сказаў: навошта ты сюды прыйшоў і на каго пакінуў нямногія авечкі тыя ў пустыні? я ведаю пыху тваю і благое сэрца тваё, ты прыйшоў падзівіцца на бойку.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Калі пачуў Эліяб, старэйшы брат яго, як ён гаварыў аб гэтым з іншымі, загневаўся на Давіда і сказаў: «Чаго ты прыйшоў і каму пакінуў тых нешматлікіх авечак у пустыні? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо прыйшоў ты, каб паглядзець на вайну».

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 17:28
15 Крыжаваныя спасылкі  

I зайздросьцілі яму браты ягоныя, а бацька ягоны захоўваў гэтае слова.


I ўбачылі браты ягоныя, што бацька іхні любіць яго больш за ўсіх братоў, і зьненавідзелі яго, і не маглі гаварыць з ім спакойна.


I сказалі яму браты ягоныя: «Няўжо валадарачы, ты будзеш валадарыць над намі? Ці, пануючы, будзеш панаваць над намі?» I яшчэ больш зьненавідзелі яго за сны ягоныя і за словы ягоныя.


І ўзяў сабе Рэхабаам за жонку Махалят, дачку Ерымота, сына Давіда, і Абігайль, дачку Эліява, сына Есэя.


Паўстаюць сьведкі няправасьці, пра тое, чаго я ня ведаю, выпытваюць мяне,


Пакрыўджаны брат — як умацаваны горад, а сваркі — як завалы ў замку.


Гнеў нястрымны і ярасьць бязьлітасная, але хто ўстаіць перад рэўнасьцю?


І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца і кожны посьпех у справах выклікае зайзд­расьць да чалавека ў бліжняга [ягонага]. Гэта таксама мар­насьць і пагоня за ветрам.


І ворагі чалавеку хатнія яго.


Бо ведаў, што праз зайздрасьць выдалі Яго.


І, пачуўшы [гэта], сваякі Ягоныя пайшлі ўзяць Яго, бо казалі, што Ён зьдзівачэў.


А гэтыя блюзьняць супраць таго, чаго ня ведаюць; а што паводле прыроды ведаюць, як бязмоўныя жывёлы, тым сябе зьнішчаюць.


І ўзяў Самуэль рог з алеем, і памазаў яго ў прысутнасьці братоў ягоных. І зыйшоў на Давіда Дух ГОСПАДА ад таго дня. А Самуэль падняўся і вярнуўся ў Раму.


Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзі на выгляд ягоны, ані на высокі рост ягоны, бо Я яго адкінуш. Бо Я [гля­джу] ня так, як глядзіць чалавек, бо чалавек бачыць вачыма, а ГОСПАД бачыць сэрца».


І сказаў Давід: «Што я такога зрабіў? Ці ж няможна пра гэта гаварыць?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы