ЯКАВА 2:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ці не ўчынілі вы розьніцы ў саміх сабе і ці ня сталіся судзьдзямі са злымі думкамі? Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык ці ня робіце розьніцы між сабою і ці ня робіцеся вы зламыснымі судзьдзямі? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ці вы не судзіце ў сабе і ці не робіцеся суддзямі з нягоднымі думкамі? |
Але Ён не глядзіць на абліччы князёў і ня лічыць багатага вышэй за ўбогага. Бо ўсе яны — творы рук Ягоных.
бо Ён стаіць праваруч прыгнечанага, каб збавіць яго ад тых, што асуджаюць душу ягоную.
І Я таксама зраблю вас пагрэбаванымі і прыніжанымі перад усім народам, бо няма сярод вас тых, якія захоўваюць шляхі Мае і падымаюць аблічча на Закон.
Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя.