I зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі сваёй, і даў яго на руку Язэпу; і апрануў яго ў адзеньне з вісону, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную;
ЭСТЭР 8:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьняў валадар сыгнэт свой, які ён забраў у Амана, і аддаў яго Мардэхаю; і паставіла Эстэр Мардэхая над домам Амана. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зьняў цар пярсьцёнак свой, які ён адабраў у Амана, і аддаў яго Мардахэю; а Эстэр паставіла Мардахэя наглядчыкам над домам Амана. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цар зняў пярсцёнак свой, які прыказаў узяць ад Амана, і даў Мардахэю; Эстэр жа паставіла Мардахэя загадчыкам дому Амана. |
I зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі сваёй, і даў яго на руку Язэпу; і апрануў яго ў адзеньне з вісону, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную;
І ўсе дзеі ўлады ягонай і магутнасьці ягонай, і апісаньне велічы Мардэхая, якога ўзьвялічыў валадар, вось, яны запісаныя ў Кнізе летапісу валадароў Мідзянаў і Пэрсаў.
І зьняў валадар сыгнэт свой з рукі сваёй, і даў яго Аману, сыну Гамэдата, Агагяніну, ворагу Юдэяў.
І працягнула Эстэр, і гаварыла перад абліччам валадара, і ўпала ля ног ягоных, і плакала, і маліла яго, каб адвярнуў ліха Амана Агагяніна і намер ягоны, які ён надумаў супраць Юдэяў.
Спадзявайся на ГОСПАДА, і захоўвай шлях Ягоны, і Ён узвысіць цябе, каб ты ўзяў у спадчыну зямлю; і калі будуць зьнішчаныя бязбожнікі, ты ўбачыш.
Тады валадар узьвялічыў Данііла і даў яму шмат вялікіх дароў, і зрабіў яго панам над усёй краінай Бабілонскай і галоўным начальнікам над усімі мудрацамі Бабілонскімі.
А бацька сказаў слугам сваім: “Прынясіце найлепшыя шаты, і апраніце яго, і дайце пярсьцёнак на руку ягоную і сандалы на ногі.