ЭСТЭР 8:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)3 І працягнула Эстэр, і гаварыла перад абліччам валадара, і ўпала ля ног ягоных, і плакала, і маліла яго, каб адвярнуў ліха Амана Агагяніна і намер ягоны, які ён надумаў супраць Юдэяў. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)3 І гаварыла Эстэр далей перад царом і ўпала да ног ягоных, і плакала і ўмольвала яго адхіліць злосьць Амана Вугэяніна і намысел ягоны, які ён намысьліў супроць Юдэяў. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)3 І зноў Эстэр прамовіла да цара і ўпала да ног яго, і плакала, і маліла яго, сказаўшы, каб ухіліўся ён ад змовы Амана Агагіта і падкопаў яго найгоршых, скіраваных супраць юдэяў. Глядзіце раздзел |