І прыйшоў Ахаў дадому сумны і загневаны з прычыны таго слова, якое прамовіў да яго Набот з Езрээлю, які сказаў: «Ня дам табе спадчыны бацькоў маіх». І лёг ён на ложак свой, і адвярнуў аблічча сваё, і ня еў хлеба.
ЭСТЭР 5:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшаў Аман у той дзень вясёлы і з добрым [настроем] сэрца. І ўбачыў Аман Мардэхая ў браме валадарскай, і той ня ўстаў, і не крануўся з месца перад ім, і напоўніўся Аман гневам на Мардэхая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшаў Аман у той дзень вясёлы і дабрадушны. І калі ўбачыў Аман Мардахэя каля брамы царскае, і той ня ўстаў і зь месца не скрануўся перад ім, тады напоўніўся Аман гневам на Мардахэя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык у той дзень выйшаў Аман вясёлы і з лёгкім сэрцам. І калі ўбачыў ён Мардахэя, які сядзеў у браме палаца і не толькі не ўстаў перад ім, але і нават не варухнуўся з месца свайго, дзе сядзеў, то ён надта ўзлаваўся. |
І прыйшоў Ахаў дадому сумны і загневаны з прычыны таго слова, якое прамовіў да яго Набот з Езрээлю, які сказаў: «Ня дам табе спадчыны бацькоў маіх». І лёг ён на ложак свой, і адвярнуў аблічча сваё, і ня еў хлеба.
І ён сказаў ёй: «Бо гаварыў я з Наботам з Езрээлю і сказаў яму: “Дай мне вінаграднік твой за срэбра, або, калі хочаш, дам табе за яго другі вінаграднік”. А ён сказаў: “Ня дам табе вінаграднік мой”».
І ўсе слугі валадара, якія [былі] пры браме валадарскай, кленчылі і схіляліся перад Аманам, бо гэтак загадаў валадар. А Мардэхай ня кленчыў і не схіляўся.
І ўбачыў Аман, што Мардэхай ня кленчыць і не пакланяецца яму, і напоўніўся Аман гневам.
Але ўсё гэта не пакідае ў супакоі мяне ўвесь гэты час, пакуль я бачу Мардэхая Юдэя, які сядзіць пры браме валадарскай».
які таго, хто пагарджае [Богам], адкідае з вачэй сваіх, а таго, хто баіцца ГОСПАДА, ушаноўвае; той, хто са шкодай для сябе прысягаў, але гэтага не зьмяняў;
Калі табар вайсковы стане супраць мяне, сэрца маё ня будзе баяцца; калі ўзьнімецца супраць мяне вайна, я і тады спадзявацца буду.
Тады Навухаданосар у гневе і ў лютасьці сказаў прывесьці Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго. Тады мужоў гэтых прывялі да валадара.
І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне.
Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы з яго пасьмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў забіць усіх дзяцей у Бэтлееме і ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і малодшых, паводле часу, які даведаўся ад мудрацоў.
Гора вам, перасычаныя, бо будзеце галодныя. Гора вам, якія цяпер сьмеяцёся, бо будзеце плакаць і галасіць.
Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы заплачаце і загалосіце, а сьвет узрадуецца; вы сумныя будзеце, але смутак ваш радасьцю станецца.
Скрушайцеся, плачце і галасіце; няхай сьмех ваш пераменіцца ў плач, і радасьць — у смутак.