I цяпер два сыны твае, што нарадзіліся табе ў зямлі Эгіпецкай, да прыходу майго да цябе ў Эгіпет, яны — мае; Эфраім і Манаса, як Рубэн і Сымон, будуць мае.
ЭСТЭР 2:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў ён выхавацелем Гадасы, яна ж — Эстэр, дачкі дзядзькі свайго, бо не было ў яе ані бацькі, ані маці. Дзяўчына гэта мела прывабную постаць і прыгожы выгляд. І пасьля сьмерці бацькі ейнага і маці ейнай Мардэхай узяў яе сабе за дачку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І быў ён выхавальнікам Гадасы, - яна ж Эстэр, - дачкі дзядзькі яго, бо ня было ў яе ні бацькі, ні маці. Дзяўчына гэтая была прыгожая станам і прыгожая тварам. І пасьля сьмерці бацькі яе, Мардахэй узяў яе да сябе замест дачкі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён быў апекуном Эдэсы, якая называлася і іншым імем Эстэр, дачкі дзядзькі свайго, і не мела ні бацькі, ні маці. Была яна прыгожага складу і мілага аблічча. І па смерці бацькі і маці Мардахэй узяў яе сабе за дачку. |
I цяпер два сыны твае, што нарадзіліся табе ў зямлі Эгіпецкай, да прыходу майго да цябе ў Эгіпет, яны — мае; Эфраім і Манаса, як Рубэн і Сымон, будуць мае.
каб яны прывялі перад аблічча валадара валадарку Вашці ў кароне валадарскай, каб паказаць народу і князям прыгажосьць ейную, бо яна была вельмі прыгожая.
Калі прыйшла чарга Эстэр, дачкі Абіхаіла, дзядзькі Мардэхая, якую ён узяў сабе за дачку, ісьці да валадара, тады яна не прасіла нічога, акрамя таго, пра што сказаў ёй Гэгай, эўнух валадара, вартаўнік жонак. І мела Эстэр зычлівасьць у вачах усіх, хто бачыў яе.
Эстэр не выяўляла паходжаньня свайго і народу свайго, як загадаў ёй Мардэхай; а слова Мардэхая Эстэр выконвала гэтаксама, як тады, калі была ў яго на выхаваньні.
У той дзень валадар Ахашвэрош аддаў валадарцы Эстэр дом Амана, прыгнятальніка Юдэяў; а Мардэхай прыйшоў перад аблічча валадара, бо Эстэр паведаміла, хто ён для яе.
І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.
Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае вас, што не пазнаў Яго.