Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 31:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Бо ад маленства гадаваў я яго, як бацька, і вёў яго ад улоньня маці.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Бо змалку ён рос са мною, як з бацькам, і ад чэрава маці маёй я кіраваў удаву.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Бо ад маленства гадаваў я яго, як бацька, і кіраваў [удавой] ад улоння маці.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 31:18
8 Крыжаваныя спасылкі  

І паслаў Егааш, валадар Ізраіля, Амазіі, валадару Юды, кажучы: «Цярніна на Лібане паслала да кедра на Лібане, кажучы: “Дай дачку сваю сыну майму за жонку”. Але прыйшлі зьвяры палявыя, якія на Лібане, і вытапталі цярніну.


І быў ён выхавацелем Гадасы, яна ж — Эстэр, дачкі дзядзькі свайго, бо не было ў яе ані бацькі, ані маці. Дзяўчына гэта мела прывабную постаць і прыгожы выгляд. І пасьля сьмерці бацькі ейнага і маці ейнай Мардэхай узяў яе сабе за дачку.


а ўдоваў адсылаў ты з пустымі рукамі, і сіротаў абцяжарваў работамі.


бо я вызваляў гаротніка, які клікаў [мяне], і сірату, і бездапаможнага.


Бацькам быў для ўбогіх, і ў справе, якой ня ведаў, пільна разьбіраўся.


Ці я адзін зьядаў кавалак свой, і ці ня еў яго сірата?


Калі я бачыў таго, што гіне без адзеньня, або бедака, што ня меў чым накрыцца,


Ці ж ня ў тым [пост], каб падзяліцца хлебам сваім з галодным, убогіх і бяздомных увесьці ў дом? Калі ўбачыш голага, апрані яго, і перад крэўным сваім не хавайся.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы