ПСАЛТЫР 76:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад пагрозаў Тваіх, Божа Якуба, здрантвелі і калясьніца, і конь. Біблія (пераклад В. Сёмухі) узгадваю песьні мае начныя, гутару з сэрцам маім, і выпрабоўвае дух мой: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад папрокаў Тваіх, Божа Якуба, пазаміралі вознік і конь. |
ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Ты — праведны, бо мы засталіся як рэшта ў дзень гэты; і вось, мы ў правінах нашых перад абліччам Тваім, хоць не належыць нам стаяць перад абліччам Тваім за ўсё гэта».
Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху [вашага], бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.
Тады засьпяваў Майсей і сыны Ізраіля гэты сьпеў ГОСПАДУ, і сказалі, кажучы: «Засьпяваю ГОСПАДУ, бо, узьвялічваючыся, узьвялічыўлся Ён; каня і вершніка ягонага ўкінуў у мора.
Калясьніцы фараона і войска ягонае Ён укінуў у мора, і выборныя ваяры ягоныя патанулі ў моры Чырвоным.
Перад абліччам абурэньня Ягонага хто ўстаіць? І хто вытрывае жар гневу Ягонага? Ярасьць Ягоная выліваецца, як агонь, і скалы крышацца перад Ім.
І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне.
і казаў голасам вялікім: «Бойцеся Бога, і аддайце Яму славу, бо прыйшла гадзіна суду Ягонага, і пакланіцеся Таму, Які стварыў неба, і зямлю, і мора, і крыніцы водаў».
Хто не спалохаецца Цябе, Госпадзе, і не праславіць імя Тваё? Бо адзін Ты — Сьвяты, бо ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо выявілася праведнасьць Твая».