ПСАЛТЫР 62:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як лоем і алеем душа мая насычаецца, і радасным голасам вусны мае Цябе славяць, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Толькі ў Богу спачывае душа мая, бо ад Яго — цярплівасць мая. |
Ізраіль будзе збаўлены ГОСПАДАМ збаўленьнем вечным. Ня будзеце вы асаромленыя і ня будзеце зьняважаныя на вякі вечныя.
Але дому Юды зьяўлю міласьць і збаўлю іх праз ГОСПАДА, Бога іхняга, але ня збаўлю іх ані лукам, ані мячом, ані вайною, ані канямі, ані вершнікамі».
А я буду глядзець на ГОСПАДА, буду спадзявацца на Бога збаўленьня майго. Бог мой пачуе мяне.