Ты пачуй з неба і прабач грэх слугаў Тваіх і народу Твайго, Ізраіля, навучыўшы іх шляху добраму, па якім яны маюць ісьці, і спашлі дождж на зямлю Тваю, якую Ты даў народу Твайму ў спадчыну.
ПСАЛТЫР 25:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не сядзеў я зь людзьмі аблуднымі і з падступнымі не пайду; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ДАЛЕТ. Пакажы мне, Госпадзе, Свае дарогі і навучы мяне Сваім сцежкам. |
Ты пачуй з неба і прабач грэх слугаў Тваіх і народу Твайго, Ізраіля, навучыўшы іх шляху добраму, па якім яны маюць ісьці, і спашлі дождж на зямлю Тваю, якую Ты даў народу Твайму ў спадчыну.
Дай мне раніцаю чуць пра міласэрнасьць Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Дай мне ведаць шлях, якім мне ісьці, бо да Цябе я ўзьнімаю душу маю.
Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, і вядзі мяне роўнай сьцежкай насупраць ворагам маім!
А я праз вялікую міласэрнасьць Тваю ўвайду ў Дом Твой, і ў страху Тваім пакланюся ў Сьвятыні сьвятасьці Тваёй.
Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; зьяднай сэрца маё, каб баялася імя Твайго.
I цяпер, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, дай мне спазнаць, прашу, шлях Твой, і я спазнаю Цябе, каб знайсьці ласку ў вачах Тваіх. І Ты паглядзі, што гэты народ — народ Твой».
І пойдуць народы шматлікія, і скажуць: «Хадземце, узыйдзем на гару ГОСПАДА і ў Дом Бога Якубавага, і няхай Ён навучыць нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць па сьцежках Ягоных, бо з Сыёну выйдзе Закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму».
Гэта кажа ГОСПАД: “Спыніцеся на шляхах, і паглядзіце, і спытайцеся пра сьцежкі старадаўнія, дзе шлях добры, і ідзіце па ім, і знойдзеце супакой душам вашым”. Але яны сказалі: “Ня пойдзем!”