ПСАЛТЫР 135:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Якуба выбраў для Сябе ГОСПАД, Ізраіля — на ўласнасьць Сабе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Госпад выбраў сабе Якуба, Ізраэля на ўласнасць Сваю. |
Шчасьлівы народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог, народ, які Ён выбраў на спадчыну для Сябе.
Не такая частка [спадчыны] Якуба, бо Ён укшталтаваў усё, і [Ізраіль —] племя спадчыны Ягонай. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
І яны будуць Маімі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, у дзень, калі Я зраблю іх уласнасьцю [Маёй] і зьлітуюся над імі, як чалавек літуецца над сынам сваім, які служыць яму.
Толькі да бацькоў тваіх прыхінуўся ГОСПАД і палюбіў іх, і выбраў насеньне іхняе пасьля іх, выбраў вас з усіх народаў, як [гэта ёсьць] сёньня.
А ГОСПАД выбраў цябе сёньня, каб ты быў Яму народам выбраным, як Ён прамаўляў табе, і каб ты выконваў усе прыказаньні Ягоныя.
Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы.
А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
Не пакіне ГОСПАД народу Свайго дзеля вялікага імя Свайго, бо захацеў ГОСПАД зрабіць вас народам Сваім.