Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 135 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 135

1 Алілуя. Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Яго.

2 Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго.

3 Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго.

4 Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго;

5 Які мудра стварыў нябёсы, бо вечная ласка Яго;

6 уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго;

7 стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго;

8 сонца - на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго;

9 месяц і зоркі - на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго;

10 пабіў Егіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго;

11 вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго;

12 рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго;

13 разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;

14 і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго;

15 і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;

16 правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго;

17 пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго;

18 і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго;

19 Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго;

20 і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго;

21 і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго;

22 у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго;

23 спамянуў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго;

24 і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго;

25 ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго.

26 Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго.

Сачыце за намі:



Аб'явы