І цяпер пашліце хутка, і паведаміце Давіду, кажучы: “Не заставайся ў гэтую ноч на раўніне ў пустыні, але, пераходзячы, перайдзі [Ярдан], каб не загінуў валадар і ўвесь народ, які з ім”».
ПСАЛТЫР 119:150 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Набліжаюцца [да мяне] тыя, што імкнуцца да брыдоты; яны ад Закону Твайго адступіліся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Наблізіліся тыя, што пераследуюць мяне ў ліхасці, але ад закону Твайго аддаліліся яны. |
І цяпер пашліце хутка, і паведаміце Давіду, кажучы: “Не заставайся ў гэтую ноч на раўніне ў пустыні, але, пераходзячы, перайдзі [Ярдан], каб не загінуў валадар і ўвесь народ, які з ім”».
Высахла як чарапок сіла мая, язык мой прыліп да паднябеньня майго, і ў пыл сьмерці Ты кідаеш мяне.
Калі злачынцы выйдуць супраць мяне, каб пажэрці цела маё, прыгнятальнікі і ворагі мае, яны самі спатыкнуцца і ўпадуць.
«Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем?
Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.
Усе мы рыкаем, быццам мядзьведзі, і як галубы стогнем. Чакаем суду, а яго няма, і збаўленьня, але яно далёка ад нас.
І адступіўся назад суд, і праведнасьць стаіць здалёк, спатыкнулася праўда на плошчы, і справядлівасьць ня можа ўвайсьці.