ПСАЛТЫР 103:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дабраславіце ГОСПАДА, усе войскі Ягоныя, служыцелі Ягоныя, што выконваеце волю Ягоную! Біблія (пераклад В. Сёмухі) ільвы, якія рыкаюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дабраслаўляйце Госпада, усе магуцці Яго, слугі Яго, якія выконваеце волю Яго. |
А той сказаў: «Дзеля гэтага слухай слова ГОСПАДА. Бачыў я ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла каля Яго праваруч і леваруч.
І сказаў [Міхей]: «Таму слухайце слова ГОСПАДА. Я бачыў ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла праваруч і леваруч Яго.
Ты, ГОСПАДЗЕ, толькі Ты, Ты Сам учыніў нябёсы, нябёсы нябёсаў і ўсё войска іхняе, зямлю і ўсё, што на ёй, моры і ўсё, што ў іх; і Ты даеш жыцьцё ўсім ім; і войска нябеснае Табе пакланяецца.
Чаму глядзіце з зайздрасьцю, горы шматверхія, на гару, на якой Бог пасяліцца пажадаў? І ГОСПАД будзе жыць там заўсёды.
пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і зьбяруць з Валадарства Ягонага ўсе згаршэньні і ўсіх, хто чыніць беззаконьне,
І неспадзявана зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, якое хваліла Бога і казала:
Ці ня ўсе яны — паслугавальныя духі, якія пасланыя на служэньне дзеля тых, якія маюць успадкаеміць збаўленьне?
Ён адказаў: «Не. Я — князь войска ГОСПАДА, і вось Я прыйшоў». І Егошуа ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся яму, і сказаў яму: «Што прамовіць Госпад мой да слугі Свайго?»