І ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скінуты будзеш. Бо калі б у Садоме сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў табе, ён застаўся б да гэтага дня.
МАЦЬВЕЯ 8:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж увайшоў Ісус у Капэрнаум, падыйшоў да Яго сотнік, просячы Яго Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж увайшоў Ісус у Капернаум, падышоў да Яго сотнік і папрасіў у Яго: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі Ісус увайшоў у Кафарнаўм, падышоў да Яго сотнік, просячы Яго |
І ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скінуты будзеш. Бо калі б у Садоме сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў табе, ён застаўся б да гэтага дня.
Сотнік жа і тыя, што з ім пільнавалі Ісуса, убачыўшы землятрус і тое, што сталася, страхам напалохаліся, кажучы: «Праўда, Ён — Сын Божы».
І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асеў у Капэрнауме прыморскім, у межах Завулёна і Нэфталі,
Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, убачыўшы, што так закрычаўшы, аддаў духа, сказаў: «Праўда, Чалавек Гэты быў Сын Божы».
А калі расьцягнулі яго рамянямі, сказаў Павал да сотніка, які стаяў: «Ці ж можна вам тартураваць Рымскага чалавека, і без суду?»
А Павал, паклікаўшы аднаго з сотнікаў, сказаў: «Завядзі гэтага дзецюка да тысячніка, бо ён мае нешта паведаміць яму».
І, паклікаўшы нейкіх двух сотнікаў, сказаў: «Падрыхтуйце дзьвесьце жаўнераў, і семдзясят коньнікаў, і дзьвесьце драбаў, каб ісьці ў Цэзарэю а трэцяй гадзіне ночы.
Калі ж павеяў паўднёвы вецер, яны, думаючы, што атрымалі жаданае, выправіўшыся, паплылі паўз Крыт.
Павал сказаў сотніку і жаўнерам: «Калі яны не застануцца на караблі, вы ня зможаце збавіцца».
Сотнік жа, хочучы ўратаваць Паўла, забараніў іхнюю пастанову і загадаў тым, якія могуць плаваць, скочыўшы першымі, выйсьці на зямлю,
А як Лідда была блізка ад Ёппы, дык вучні, пачуўшы, што там Пётар, паслалі двух мужоў да яго, просячы прыйсьці да іх не марудзячы.