Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.
МАЦЬВЕЯ 6:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хлеб наш надзённы дай нам сёньня; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння; |
Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.
марнасьць і слова хлусьлівае аддалі ад мяне, ані беднасьці, ані багацьця не давай мне, сыць мяне хлебам, вызначаным для мяне,
той будзе жыць на вышынях, і ўмацаваньні на скалах [будуць] сховішчам ягоным, будзе дадзены яму хлеб ягоны і вада ягоная [будзе] ў яго напэўна.
Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”».
Гэтакім загадваем і молім у Госпадзе нашым Ісусе Хрысьце, каб яны, працуючы моўчкі, елі свой хлеб.
І ўстала яна, і нявесткі яе, і вярнуліся з палёў Мааву, бо пачула яна на палях Мааву, што ГОСПАД наведаў народ Свой і даў ім хлеб.