І ён ішоў у падарожжы сваім з Нэгеву ў Бэтэль, аж да месца, дзе раней быў намёт ягоны між Бэтэлем і Гаем,
ЛЯВІТ 13:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сьвятар агледзіць пляму на скуры, і калі валасы на пляме зьменяцца на белыя і пляма паглыбіцца на скуры цела, гэта хвароба праказы. Сьвятар агледзіць яго і прызнае яго нячыстым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сьвятар агледзіць струплю на скуры цела, і калі валасы на струплі зьмяніліся на белыя, і струпля паглыбленая ў скуру цела ягонага, дык гэта струпля праказы: сьвятар, агледзеўшы яго, абвесьціць яго нячыстым. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі той убачыць, што на скуры рана і валасы змянілі колер на белы ды сам выгляд плямы паглыбіцца на скуры цела, — гэта рана праказы; калі святар убачыць гэта, хай прызнае яго нячыстым. |
І ён ішоў у падарожжы сваім з Нэгеву ў Бэтэль, аж да месца, дзе раней быў намёт ягоны між Бэтэлем і Гаем,
Як змучылася сэрца тваё, кажа Госпад ГОСПАД, калі ты рабіла ўсё тое, што робіць бессаромная жанчына распусьніца?
І яны будуць навучаць народ Мой [адрозьніваць] паміж тым, што сьвятое, і тым, што звычайнае, і будуць вучыць [адрозьніваць] паміж тым, што нячыстае, і тым, што чыстае.
Чужынцы зьядаюць сілу ягоную, а ён ня ведае; таксама сівізна пабяліла яго, а ён ня ведае.
І сьвятар агледзіць яго, і вось, на скуры ягонай белая пухліна, і валасы [на ёй] белыя, і на пухліне жывое мяса.
«Калі ў чалавека на скуры цела ягонага зьявіцца пухліна, або лішай, або белая пляма, і будзе на скуры цела ягонага хвароба праказы, няхай прывядуць яго да Аарона сьвятара, або да аднаго з сыноў ягоных, сьвятароў.
І сьвятар агледзіць яго і вось, тая пляма паглыблена адносна скуры і валасы на ёй пабялеўшыя, і сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта хвароба праказы, якая зацьвіла на скуле.
Але калі пляма на скуры цела яго белая, але ня ўглыбіўшыся ў цела, і валасы не пабялелыя, сьвятар адасобніць яго на сем дзён.
І сьвятар агледзіць яго, і вось, лішай пашырыўся на скуры, і сьвятар прызнае яго нячыстым; гэта праказа.
І ён агледзіць хваробу тую, і вось, на сьценах хвароба дому, нібы ямінкі, зелянявыя ці чырвоныя, што ўеліся ў сьцяну.
або калі нехта дакранецца нейкай нячыстасьці чалавечай, нейкай рэчы нячыстай, дзеля якой мог занячысьціцца, і спачатку не ўсьведамляў сабе гэтага, а потым даведаецца, што правініўся,
Бо вусны сьвятара павінны захоўваць веданьне, і закону шукаюць з вуснаў ягоных, бо ён — пасланец ГОСПАДА Магуцьцяў.
І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана ў небе; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана ў небе».
Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім затрымаеце, на тым будуць затрыманыя».
Дык сьцеражыце самі сябе і ўвесь статак, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за епіскапаў пасьвіць царкву Божую, якую Ён здабыў уласнай крывёю.
Дык што скажам? Ці Закон — грэх? Няхай ня станецца! Але я не зразумеў бы грэх, як толькі праз Закон, бо я ня ведаў бы пажаданьня, каб Закон не сказаў: «Не жадай».
А злыя людзі і ашуканцы будуць узрастаць у зьле, падманваючы [іншых] і падманваючы сябе.
Памятайце кіраўнікоў вашых, якія казалі вам слова Божае; і, аглядаючы вынік жыцьця іх, пераймайце веру [іхнюю].
і дзяцей ейных сьмерцю заб’ю, і даведаюцца ўсе цэрквы, што Я — Той, Які дасьледуе ныркі і сэрца, і Я дам вам кожнаму паводле справаў вашых.