Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 14:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

37 І ён агледзіць хваробу тую, і вось, на сьценах хвароба дому, нібы ямінкі, зелянявыя ці чырвоныя, што ўеліся ў сьцяну.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

37 Калі ён, агледзеўшы струплю, убачыць, што струпля на сьценах дома складаецца зь зеленаватых альбо чырванаватых ямін, якія будуць заглыбленыя ў сьцяне,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

37 І калі б заўважыў на сценах яго нібы ямінкі, пакрытыя агіднай плесенню або чырванню, якія пашыраюцца на [усё] астатняе,

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 14:37
6 Крыжаваныя спасылкі  

і калі зьявіцца пляма зелянявая або чырвоная на адзе­ньні або на скуры, на ўтоку або аснове, або на нейкім вырабе скураным, гэта хвароба праказы. Трэба паказаць гэта сьвятару.


Але калі на лысіне або палыселым чале зьявіцца пляма белая або чырвоная, гэта праказа, якая закрасавала на лысіне або палыселым чале.


І сьвятар агледзіць пляму на скуры, і калі валасы на пляме зьменяцца на белыя і пляма паглыбіцца на скуры цела, гэта хвароба праказы. Сьвятар агледзіць яго і прызнае яго нячыстым.


І сьвятар загадае, каб прыбралі ўсё з дому, пакуль ён увойдзе ў яго, каб агледзець заразу, каб яна не апаганіла ўсяго, што ў доме. І ўвойдзе сьвятар, каб агледзець дом.


І выйдзе сьвятар з дому да дзьвярэй дому, і зачыніць дом на сем дзён.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы