Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 13:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Калі той убачыць, што на скуры рана і валасы змянілі колер на белы ды сам выгляд плямы паглыбіцца на скуры цела, — гэта рана праказы; калі святар убачыць гэта, хай прызнае яго нячыстым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І сьвятар агледзіць пляму на скуры, і калі валасы на пляме зьменяцца на белыя і пляма паглыбіцца на скуры цела, гэта хвароба праказы. Сьвятар агледзіць яго і прызнае яго нячыстым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 сьвятар агледзіць струплю на скуры цела, і калі валасы на струплі зьмяніліся на белыя, і струпля паглыбленая ў скуру цела ягонага, дык гэта струпля праказы: сьвятар, агледзеўшы яго, абвесьціць яго нячыстым.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 13:3
29 Крыжаваныя спасылкі  

І вандраваў ён ад прыпынку да прыпынку з Нагэба ў Бэтэль, аж да месца, дзе раней паставіў палатку між Бэтэлем і Гаем,


Як ачышчу Я сэрца тваё, — кажа Госпад Бог, — калі дапускалася ты ўсіх гэтых учынкаў бессаромнай жанчыны і распусніцы?


І маюць яны павучаць народ Мой аб розніцы між тым, што святое, і тым, што несвятое, а таксама аб розніцы між тым, што нячыстае, і тым, што чыстае.


Чужыя спажываюць сілу яго, а ён не ведае; сівізна пакрыла яго, а ён не ведае.


каб умелі адрозніваць паміж святым і паганым, паміж нячыстым і чыстым,


Святар агледзіць яго, і калі на скуры яго ёсць белая пухліна, парослая белымі валасамі, і на пухліне жывое мяса,


«Калі ў якога чалавека на скуры цела з’явіцца пухліна, або гнайнік, або белая пляма, што ёсць рана праказы, то хай прывядуць яго да Аарона святара, або да аднаго з сыноў яго, святароў.


Калі той убачыць, што месца плямы паглыблена адносна скуры і валасы змянілі колер на белы, ён прызнае тады яго нячыстым. Гэта хвароба праказы, каторая зацвіла на скуле.


Калі аднак пляма на скуры будзе белая, але не ўглыбілася ў цела, ды валасы ранейшага колеру, то святар адасобіць яго на сем дзён.


і калі ён убачыць, што [усё] так і ёсць, прызнае яго нячыстым; гэта праказа.


І калі б заўважыў на сценах яго нібы ямінкі, пакрытыя агіднай плесенню або чырванню, якія пашыраюцца на [усё] астатняе,


Гэта закон адносна ўсякай праказы і паршывасці,


каб можна было ведаць, калі што чыстае, а калі нячыстае. Гэта закон адносна праказы».


або калі нехта дакранецца нейкай нячыстасці чалавечай, якой-колечы рэчы нячыстай, дзеля якой мог апаганіцца, і яму гэта будзе невядома, а потым даведаецца, то паддасца ён праступку,


гэта кажа Госпад Магуццяў: «Спытайся ў святароў пра закон і кажы:


Вусны бо святара захоўваюць веданне, і закон будуць шукаць у вуснах яго, бо ён пасланец Госпада Магуццяў.


Ды дам табе ключы Валадарства Нябеснага; і што звяжаш на зямлі, будзе звязана і ў небе; і што развяжаш на зямлі, будзе развязана і ў небе”».


Каму б ні даравалі вы грахі, тым яны дараваны; каму б ні затрымалі, [на тым] яны затрымаліся».


Зважайце ж на сябе і на ўвесь статак, над якім паставіў вас Дух Святы епіскапамі, каб пасвіць царкву Бога, якую Ён здабыў Сваёй Крывёй.


Дык што скажам? Няўжо закон – грэх? Ніякім чынам! Але я спазнаў грэх не інакш, як праз закон, бо я не разумеў бы пажадлівасці, калі б закон не казаў: «Не пажадай».


з якіх Гіменэй і Аляксандра, якіх я аддаў шатану, каб навучыліся не блюзніць.


Ліхія ж людзі і ашуканцы тым горш будуць гразнуць у зле, памыляючыся самі і ўводзячы ў аблуды.


Памятайце пра настаўнікаў вашых, якія абвяшчалі вам слова Божае і, бачачы вынікі іх жыцця, будзьце [іх] пераймальнікамі ў веры.


І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я – Той, Які даследуе патаемнае і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы