ЛУКАША 4:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І шмат было пракажоных у Ізраілі пры прароку Элісеі, і ніводзін з іх ня быў ачышчаны, акрамя Наамана Сірыйца». Біблія (пераклад В. Сёмухі) шмат таксама было пракажоных у Ізраілі за прарока Ялісея, і ніводзін зь іх не ачысьціўся, апрача Нэемана Сірыяніна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама было многа пракажоных у Ізраэлі ў час Элісея прарока, але ніводзін з іх не быў ачышчаны, адно Нааман з Сірыі». |
Як ён увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, якіх не належала есьці ані яму, ані тым, што з ім былі, а толькі адным сьвятарам?
І, працягнуўшы руку, Ісус дакрануўся да яго, кажучы: «Хачу, будзь ачышчаны». І ён адразу ачысьціўся ад праказы сваёй.
Калі Я быў з імі ў сьвеце, Я захоўваў іх у імя Тваё; тых, якіх Ты Мне даў, Я захаваў, і ніхто з іх не загінуў, акрамя сына загубы, каб споўнілася Пісаньне.