ЛУКАША 22:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А шатан увайшоў у Юду, называнага Іскарыётам, аднаго з ліку Дванаццаці, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвайшоў сатана ў Юду, празванага Іскарыётам, аднаго зь ліку дванаццацёх, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шатан жа ўвайшоў у Юду, якога празывалі Іскарыётам, аднаго з дванаццаці; |
Ён жа, адказваючы, сказаў: «Той, які мачае са Мною руку ў місе, гэты выдасьць Мяне.
Тады Ісус кажа яму: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся і Яму аднаму служы”».
Казаў жа ён гэта не таму, што клапаціўся пра ўбогіх, але таму, што быў злодзей і меў каліту, і браў тое, што [туды] кідалі.
Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю тых, каго выбраў, але каб споўнілася Пісаньне: “Той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю”.
І калі была вячэра і д’ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымонавага Іскарыёта выдаць Яго,
А Пётар сказаў: «Чаму напоўніў шатан сэрца тваё, каб схлусіць Духу Сьвятому ды прыхаваць з цаны за поле?