Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.
ЛІКІ 16:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён даў наблізіцца да Сябе табе і ўсім братам тваім, сынам Левія. А вы дамагаецеся яшчэ сьвятарства? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён наблізіў цябе і з табою ўсіх братоў тваіх, сыноў Лявія, а вы дамагаецеся яшчэ і сьвятарства. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму Ён дапусціў цябе да Сябе і ўсіх братоў тваіх, сыноў Леві, а вы дамагаецеся яшчэ святарства для сябе, |
Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.
І сказаў ГОСПАД Аарону: «Ты і сыны твае, і дом бацькі твайго з табой будзеце насіць [віну за] беззаконьні адносна Сялібы. Ты і сыны твае будзеце насіць [віну за] беззаконьні адносна сьвятарства вашага.
А ты і сыны твае з табою будзеце захоўваць сьвятарства вашае і ўсё, што належыць да ахвярніка і месца за заслонай. Я даю вам як дар сьвятарства вашае, а калі чужынец наблізіцца [да яго], памрэ».
А Аарона і сыноў ягоных пастаў, каб яны захоўвалі [службу] сьвятарскую. А калі нехта чужы наблізіцца [да службы], мае памерці».
«Прывядзі пакаленьне Левія, і пастаў яго перад абліччам Аарона сьвятара, і няхай яны паслугуюць яму.
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.