ЗАХАРЫІ 1:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І гневам вялікім Я гневаюся на народы, якія ў супакоі, бо Я загневаўся крыху, а яны дапамагалі [рабіць] зло"”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вялікім абурэньнем абураюся з народаў, якія жывуць у спакоі; бо калі Я мала ўгневаўся, яны павялічылі ліха. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але вялікім гневам Я гневаюся на пыхлівыя народы, бо Я крыху загневаўся, а яны павялічылі ліха”. |
Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі яны казалі: «Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!»
У запале гневу Я схаваў на хвіліну аблічча Маё ад цябе, але ў міласэрнасьці вечнай пашкадаваў цябе, кажа Адкупіцель твой, ГОСПАД.
Дзеля гэтага ўсе, што зьядаюць цябе, самі будуць зьедзеныя, і ўсе прыгнятальнікі твае пойдуць у няволю, і тыя, што нішчылі цябе, стануцца здабычай, і ўсіх, што рабавалі цябе, Я аддам на рабаваньне.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Уцісканыя сыны Ізраіля і сыны Юды разам з імі, і ўсе, якія зьняволілі іх, трымаюць іх і ня хочуць адпусьціць іх.
І Я аднагароджу Бабілону і ўсім жыхарам Халдэі за ўсю ліхоту іхнюю, якую яны зрабілі супраць Сыёну на вачах вашых, кажа ГОСПАД.
«Сыне чалавечы, за тое, што Тыр сказаў Ерусаліму: “Ага! Зламаная брама народаў; ён зьвяртаецца да мяне, я буду багаты, бо ён спустошаны”,
Гора бесклапотным на Сыёне і тым, якія спадзяюцца на гару Самарыі, якія прызначаныя пачаткам народаў, да якіх прыйшоў дом Ізраіля!
І адказалі яны анёлу ГОСПАДА, які стаяў паміж міртаў, і сказалі: “Мы абыйшлі зямлю, і вось, уся зямля заселеная і ў супакоі”.
І гэта будзе пляга, якой ГОСПАД ударыць усе народы, якія будуць ваяваць супраць Ерусаліму: цела іхняе згніе, хоць яны будуць стаяць на нагах сваіх, і вочы іхнія згніюць у вачніцах іхніх, і язык іхні згніе ў роце іхнім.
І ўсклікнуў ён да мяне, і прамовіў да мяне, кажучы: “Глядзі, тыя, якія пайшлі ў зямлю паўночную, супакоілі Дух Мой у зямлі паўночнай”.