Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 50:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Уцісканыя сыны Ізраіля і сыны Юды разам з імі, і ўсе, якія зьняволілі іх, трымаюць іх і ня хочуць адпусьціць іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 Так кажа Гасподзь Саваоф: прыгнечаны сыны Ізраіля, як і сыны Юды, і ўсе, што запаланілі іх, моцна трымаюць іх і ня хочуць адпусьціць іх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Сыны Ізраэля церпяць знявагу, а разам з імі сыны Юды. Усе, якія зняволілі іх, трымаюць і не хочуць адпусціць іх”.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 50:33
16 Крыжаваныя спасылкі  

які ўвесь сусьвет зрабіў пустыняю, а гарады ягоныя руйнаваў, які палонных сваіх не адпускаў дадому?”


Ці ж ня гэта пост, які Я выбраў: здымі кайданы бязбожнасьці, разьвяжы путы ярма, пусьці ўцісканых на свабоду і ўсякае ярмо скрышы.


Я загневаўся на народ Мой, апаганіў спадчыну Маю і аддаў іх у руку тваю, а ты не зьявіла ім ласкі, над старымі вельмі зацяжэла ярмо тваё.


І Я дам яго ў рукі тых, якія прыгняталі цябе і казалі да душы тваёй: “Схіліся, каб мы прайшлі [па табе]!” І ты лажыў сьпіну тваю як зямлю і як вуліцу для тых, што праходзяць».


Калі ж ты адмаўляешся адпусьціць, вось, Я ўдару ўсе межы твае жабамі.


І сказаў фараон: «Хто такі ГОСПАД, каб я паслухаў голасу Ягонага адпусьціць Ізраіля? Я ня ведаю ГОСПАДА і таксама Ізраіля не адпушчу».


Усе, якія знаходзілі іх, зьядалі іх, і прыгнятальнікі іхнія казалі: “Не вінававтыя мы, бо яны саграшылі супраць ГОСПАДА, Пашы праведнасьці і надзеі бацькоў іхніх, ГОСПАДА”.


І будуць сыны ягоныя як даўней, і сход ягоны будзе моцны перад абліччам Маім, і Я наведаю ўсіх, якія ўціскаюць яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы