Вось жа я клікала, але вы адмаўляліся, працягвала руку сваю, але ніхто не зьвярнуў увагі.
ЕРАМІІ 7:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А цяпер, за тое, што вы ўчынілі ўсе справы гэтыя, кажа ГОСПАД, і Я прамаўляў да вас, прамаўляючы безупынна, а вы ня слухалі, і клікаў вас, а вы не адгукаліся, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня, як бо вы робіце ўсё гэта, кажа Гасподзь, і Я казаў вам з самае раніцы, а вы ня слухалі, і клікаў вас, а вы не адказвалі, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “А цяпер, за тое, што вы ўчынілі ўсе гэтыя справы, — кажа Госпад, — а Я прамаўляў да вас з раніцы і безупынна, але вы не слухалі, і клікаў Я вас, але вы не адказвалі, |
Вось жа я клікала, але вы адмаўляліся, працягвала руку сваю, але ніхто не зьвярнуў увагі.
Чаму, калі Я прыйшоў, не было нікога? Я клікаў, і ніхто не адказваў? Ці ж кароткай стала рука Мая, каб вызваляць? Ці ж ня маю Я сілы, каб выратоўваць? Вось, пагрозай Маёй Я высушваю мора, перамяняю рэкі ў пустыню, і гніюць рыбы іхнія без вады, і дохнуць ад смагі.
І Я прызначаю [вас] пад меч, і ўсе вы пойдзеце на зарэз, бо Я клікаў вас, а вы не адказвалі, гаварыў, а вы ня слухалі, і чынілі ліхоту на вачах Маіх, і выбралі сабе тое, што Мне не падабалася».
Я таксама выберу ім долю ліхую, і тое, чаго яны баяцца, навяду на іх, бо Я клікаў, і ніхто не адказваў, гаварыў, а яны ня слухалі, і чынілі ліхоту на вачах Маіх, і тое выбіралі, што не падабалася Мне.
Бо просьбай прасіў Я бацькоў вашых ад дня, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, аж да дня гэтага, ад раніцы ўмольваў іх, кажучы: “Слухайце голас Мой!”
Але яны ня слухалі і не прыхілілі вуха сваё, і кожны хадзіў паводле закамянеласьці ліхога сэрца свайго. І Я прывёў на іх усе словы запавету гэтага, якія Я загадаў, каб яны рабілі, а яны не рабілі”».
Народ гэты ліхі ня хоча слухаць словаў Маіх і ходзіць у зацьвярдзеласьці сэрца свайго. Яны пайшлі за багамі чужымі, каб служыць ім і пакланяцца ім. І станецца [з імі], як з гэтым поясам, які ні на што не надаецца.
Бо як прылягае пояс да сьцёгнаў мужчыны, так Я прытуліў да Сябе ўвесь дом Ізраіля і ўвесь дом Юды, кажа ГОСПАД, каб яны былі для Мяне народам, і імем, і хвалой, і аздобай, але яны не паслухаліся.
«Ад трынаццатага году Ёсіі, сына Амона, валадара Юды, аж да дня гэтага, гэта значыць дваццаць тры гады, было слова ГОСПАДА да мяне, і я прамаўляў да вас, устаючы ноччу, прамаўляў, а вы ня слухалі.
каб слухаць словы слугаў Маіх прарокаў, якіх Я пасылаў да вас, устаючы ўначы і пасылаючы, але вы ня слухалі.
за тое, што яны ня слухалі словаў Маіх, кажа ГОСПАД, якія Я пасылаў да іх праз слугаў Маіх прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, а яны ня слухалі, кажа ГОСПАД”.
І яны павярнуліся да Мяне патыліцаю, а не абліччам, і, хоць Я навучаў іх, устаючы ўначы і навучаючы, але яны не хацелі слухаць, каб прыняць настаўленьне.
Выкананыя словы Ёнадава, сына Рэхава, у якіх згадаў ён сынам ня піць віна, і яны ня п’юць да дня сёньняшняга, бо яны паслухмяныя загаду бацькі свайго, а Я прамаўляў да вас, устаючы ўначы і прамаўляючы, але вы не паслухалі Мяне!
І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: "Адвярніцеся, прашу, кожны ад шляху свайго ліхога і выпраўце ўчынкі вашыя, і не хадзіце за іншымі багамі, каб служыць ім, і будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым". Але вы не прыхілілі вуха сваё і не паслухаліся Мяне.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я навяду на Юду і на ўсіх жыхароў Ерусаліму ўсялякае ліха, якое Я прамовіў супраць іх. Бо Я прамаўляў да іх, а яны ня слухалі, і Я клікаў іх, а яны не адказвалі”».
За тое, што вы кадзілі і што грашылі супраць ГОСПАДА, і ня слухалі голасу ГОСПАДА, і не хадзілі паводле Закону Ягонага, паводле прыказаньняў Ягоных і паводле сьведчаньняў Ягоных, спаткала вас гэткае ліха, як [бачыце гэта] сёньня».
І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: “Не рабіце, прашу, рэчаў, якія Я ненавіджу!”
“Паслухай гэта, прашу, народ бяз розуму і бяз сэрца, які мае вочы, і ня бачыць, мае вушы, і ня чуе.
Да каго я маю казаць і каго перасьцерагаць, каб паслухаў? Вось, неабрэзанае вуха іхняе, і ня могуць яны чуць. Вось, слова ГОСПАДА сталася для іх у насьмешку, і яны не жадаюць яго.
Ад дня, калі бацькі вашыя выйшлі з зямлі Эгіпецкай аж да дня гэтага Я, пасылаючы, пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, штодня безупынна,
Клікалі да іх [прарокі], а яны зыходзілі ад аблічча іхняга. Для Баала складалі ахвяры і для ідалаў палілі кадзіла.
А народ Мой упарта адварочваецца ад Мяне, і хоць яго клічуць да ўзгорняга, ён не ўзвышаецца ў адзінстве.
“І сталася, што калі Я клікаў, яны ня чулі. Так і яны будуць клікаць, і Я ня буду чуць, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі.