ЕРАМІІ 12:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты пасадзіў іх, і яны запускаюць карані, узрастаюць і даюць плады; блізкі Ты да вуснаў іхніх і далёка ад нырак іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты пасадзіў іх, і яны ўкараніліся, вырасьлі і даюць плод. У іхніх вуснах Ты блізкі, але далёкі ад сэрца іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты насадзіў іх, і яны запусцілі карані, узрастаюць і даюць плады; блізка Ты да вуснаў іх, а далёка ад іх нырак. |
І сказаў Госпад: «За тое, што народ гэты набліжаецца да Мяне [толькі] вуснамі сваімі і славіць Мяне губамі сваімі, а сэрца ягонае далёка ад Мяне, і страх іхні перада Мною — [толькі] прыказаньне чалавечае, якое вывучылі яны,
І ГОСПАД Магуцьцяў, Які пасадзіў цябе, прадказаў табе бяду дзеля ліхоцьцяў дому Ізраіля і дому Юды, якія рабілі яны, каб гнявіць Мяне, каб кадзіць Баалу.
І таксама пасьля ўсяго гэтага здрадлівая сястра ейная, Юда, не навярнулася да Мяне ўсім сэрцам, але толькі фальшыва, кажа ГОСПАД».
Так скажаш яму: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я руйную тое, што пабудаваў, а тое, што пасадзіў, вырываю, усю зямлю гэтую.
І прыходзяць да цябе, як на сход народу, і сядзіць перад абліччам тваім народ Мой, і слухаюць яны словы твае; але іх не выконваюць, бо тое, што прыемнае ў вуснах іхніх, яны робяць, а сэрца іхняе ідзе за хцівасьцю іхняй.
І ня клічуць Мяне ў сэрцы сваім, калі выюць на ложках сваіх. Дзеля збожжа і віна яны зьбіраюцца, але ад Мяне адварочваюцца.
Чыстыя вочы [Твае], каб глядзець на зло, і Ты ня можаш глядзець на нядолю. Чаму Ты глядзіш на адступнікаў, маўчыш, калі бязбожнік глытае таго, хто больш праведны за яго?
“Народ гэты набліжаецца да Мяне вуснамі сваімі і губамі шануе Мяне; а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне.
Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Добра пра вас, крывадушнікаў, прарочыў Ісая, як напісана: “Народ гэты губамі шануе Мяне, а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне.
Яны кажуць, што ведаюць Бога, а ўчынкамі адракаюцца, [яны —] брыдотныя і непакорныя, і на ўсякую добрую справу няздольныя.