Любы мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае праз вакно, зазірае праз краты.
ЕЗЭКІІЛЯ 42:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён зьмераў чатыры бакі. Мур быў з усіх бакоў наўкола даўжынёю ў пяцьсот і шырынёю ў пяцьсот [прутоў], каб аддзяліць сьвятое ад звычайнага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З усіх чатырох бакоў ён вымерыў яго; вакол яго быў мур даўжынёю ў пяцьсот трысьцін і ў пяцьсот трысьцін шырынёю, каб аддзяліць сьвятое месца ад несьвятога. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Змераў яго на чатыры бакі; кругом яго з усіх бакоў быў мур, даўжынёю ў пяцьсот локцяў і шырынёю ў пяцьсот локцяў, каб аддзяліць свяцілішча ад несвятога месца. |
Любы мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае праз вакно, зазірае праз краты.
ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог мой! Я буду ўзьвялічваць Цябе і хваліць імя Тваё, бо Ты ўчыніў цуды, выканаў намеры даўнейшыя, праўдзівыя.
У той дзень у зямлі Юды будуць сьпяваць гэты сьпеў: «Горад магутны ў нас! Збаўленьне Сваё Ён даў замест муроў і валоў.
Ня будзе больш чуваць у зямлі тваёй пра гвалт, пра спусташэньне і зьнішчэньне ў межах тваіх. І ты назавеш муры твае збаўленьнем, а брамы твае — хвалою.
Сьвятары ейныя парушаюць Закон Мой, паганяць сьвятыні Мае, не аддзяляюць сьвятое ад несьвятога і не адрозьніваюць чыстага ад нячыстага, і ад суботаў Маіх адвярнулі вочы свае, і Я зьняважаны сярод іх.
І вось, мур звонку Дому [Божага] з усіх бакоў навокал, а ў руцэ чалавека таго — меральны прут на шэсьць локцяў, [лічачы] па локці і далоні. І ён зьмераў шырыню пабудовы — адзін прут, і вышыня адзін прут.
Гэта закон Дому [Божага].На вяршыні гары ўвесь абшар з усіх бакоў наўкола — Сьвятое Сьвятых. Вось гэта закон Дому гэтага.
І яны будуць навучаць народ Мой [адрозьніваць] паміж тым, што сьвятое, і тым, што звычайнае, і будуць вучыць [адрозьніваць] паміж тым, што нячыстае, і тым, што чыстае.
З гэтага да сьвятыні будзе [належаць] чатырохкутнік пяцьсот на пяцьсот [прутоў] наўкола, а на пяцьдзясят локцяў вакол будзе вольнае месца.
А пяць тысячаў [прутоў], якія яшчэ засталіся з шырыні ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў], будуць звычайныя, і будуць для гораду для засяленьня і на пашу, а горад будзе пасярэдзіне.
Уся частка [сьвятая] будзе мець [памер] дваццаць пяць тысячаў [прутоў] на дваццаць пяць тысячаў [прутоў]; чатырохкутнік, прынесены як дар сьвяты з уласнасьці гораду.
У дзень, калі агароджа твая будзе пабудаваная, у той дзень далёка пашырыцца пастанова [Божая].
І Я буду для яго, кажа ГОСПАД, вогненным мурам вакол [яго], і буду славаю пасярод яго’”.
І да таго паміж намі і вамі вялікая прорва разьмешчана, так што тыя, хто хочуць перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, і адтуль да нас не пераходзяць”.
Дзеля гэтага: «Выйдзіце спасярод іх і аддзяліцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыйму вас».