Бо ўсе страшылі нас, кажучы: «Саслабеюць рукі іхнія ад працы, і яна ня будзе скончана». Але цяпер я [тым больш] умацаваў рукі мае!
ЕЗЭКІІЛЯ 30:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я ўмацую рамёны валадара Бабілонскага, і дам меч Мой у руку ягоную; і Я зламлю рамёны фараона, і ён будзе стагнаць, як стогне паранены, перад абліччам ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А мышцы цара Вавілонскага зраблю моцнымі, і дам яму меч Мой у руку, а мышцы фараона скрышу, і ён змушаны будзе моцна енчыць перад ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўмацую я рукі цара Бабілона, і дам яму ў руку меч Свой; і зламлю Я рукі фараона, і будзе ён стагнаць стогнамі перад ім, як паранены. |
Бо ўсе страшылі нас, кажучы: «Саслабеюць рукі іхнія ад працы, і яна ня будзе скончана». Але цяпер я [тым больш] умацаваў рукі мае!
Давіда. Дабраслаўлёны ГОСПАД, скала мая, Які навучае рукі мае барацьбе, і пальцы мае — змаганьню.
Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Выйдзі супраць аблічча ягонага, павалі Ты яго! Мячом Тваім выратуй душу маю ад бязбожніка,
Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто пілуе ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто падымае яго; нібыта кій падымае таго, хто ня [ёсьць] дрэвам.
Гэта кажа ГОСПАД да памазанца Свайго Кіра: «Я моцна трымаю цябе за правую руку тваю, каб скарыць перад абліччам тваім народы і зьняць паясы са сьцёгнаў валадароў, каб адчыніць перад абліччам тваім дзьверы і каб брамы не былі зачынены.
Я — ГОСПАД, і няма іншага. Акрамя Мяне няма Бога. Я падперазаў цябе, хоць ты ня ведаеш Мяне,
Дзеля гэтага вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я наведаю ідалаў ягоных, і на ўсёй зямлі ягонай будуць стагнаць параненыя.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД Тыру: “Ці ад гуку руйнаваньня твайго, калі будуць стагнаць параненыя, калі забіваньнем будуць забіваць пасярод цябе, не задрыжаць астравы?
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я даю Навухаданосару, валадару Бабілонскаму, зямлю Эгіпецкую, і ён забярэ багацьці ейныя, захопіць здабычу ейную і возьме яе сабе, і гэта будзе платай войску ягонаму.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я зраблю канец мноству Эгіпта рукою Навухаданосара, валадара Бабілону.
Ён і народ ягоны, магутныя між народаў, прыйдуць, каб нішчыць зямлю гэтую. Яны выцягнуць мячы свае супраць Эгіпту і напоўняць зямлю забітымі.
«Сыне чалавечы, Я зламаў рамяно фараона, валадара Эгіпту, і вось, яно ня будзе перавязанае, каб даць лекі, каб зрабіць павязку, каб перавязаць яго, каб ня меў ён сіл трымаць меч.
І Я ўмацую рамёны валадара Бабілонскага, а рамёны фараона аслаблю, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі дам меч Мой у руку валадара Бабілонскага і ён выцягне яго супраць зямлі Эгіпецкай.