Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 17:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Выйдзі супраць аблічча ягонага, павалі Ты яго! Мячом Тваім выратуй душу маю ад бязбожніка,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Ад бляску, што прад Ім, уцякалі аблокі Ягоныя, град і вугольле вогненнае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Устань, Госпадзе, апярэдзь іх, перапыні іх, выратуй душу маю ад рук нягодніка мечам Тваім,

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 17:13
16 Крыжаваныя спасылкі  

Бо ўкінута ў пыл душа нашая, прыляпілася да зямлі нутро нашае.


Бо за Цябе забіваюць нас увесь дзень, лічаць нас за авечак на зарэз.


тады няхай перасьледуе вораг душу маю і дагоніць, няхай утопча ў зямлю жыцьцё маё і славу маю кіне ў пыл! (Сэлях)


Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола.


каб учыніць усё, што рука Твая і рада Твая прадвызначылі, каб сталася.


Але Ты, ГОСПАДЗЕ, не аддаляйся ад мяне! Моцнасьць мая, пасьпяшайся мне на ўспамогу!


Ці ня Ты спрадвеку, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Сьвяты мой? Мы не памром. ГОСПАДЗЕ, Ты паставіў яго на суд. Скала [мая], Ты прызначыў яго дзеля пакараньня.


Абудзіся, абудзіся! Апраніся ў магутнасьць, рамяно ГОСПАДА! Прабудзіся, як у дні старадаўнія, як у пакаленьнях [мінулых] вякоў. Ці ж ня Ты — Той, Які пасек Рагава, прабіў цмока?


Хіба ты ня чуў, што даўно Я зрабіў гэта, у дні старадаўнія Я прызначыў гэта, а цяпер зьдзяйсняю, што ты нішчыш гарады ўмацаваныя, ператвараючы іх у купу друзу.


Прыходзяць з зямлі далёкай, з канцоў неба ГОСПАД і прылады гневу Ягонага, каб спустошыць усю зямлю.


Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто пілуе ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто падымае яго; нібыта кій падымае таго, хто ня [ёсьць] дрэвам.


Гора Асірыі, яна — дубец гневу Майго, і кій ярасьці Маёй у руцэ іхняй.


Час дзейнічаць для ГОС­ПАДА, [бо] яны парушылі Закон Твой.


Паўстань, ГОСПАДЗЕ, Божа! Узьнімі руку Тваю, не забывайся пра ўцісканых!


Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы