Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 30:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І ўмацую я рукі цара Бабілона, і дам яму ў руку меч Свой; і зламлю Я рукі фараона, і будзе ён стагнаць стогнамі перад ім, як паранены.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 І Я ўмацую рамёны валадара Бабілонскага, і дам меч Мой у руку ягоную; і Я зламлю рамёны фараона, і ён будзе стагнаць, як стогне паранены, перад абліччам ягоным.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 А мышцы цара Вавілонскага зраблю моцнымі, і дам яму меч Мой у руку, а мышцы фараона скрышу, і ён змушаны будзе моцна енчыць перад ім.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 30:24
21 Крыжаваныя спасылкі  

Бо ўсе яны нас страшылі, думаючы: «Змучаюцца іх рукі ад работы, і не скончаць». З гэтае прычыны тым больш умацаваў я рукі свае.


У гарадах, паміраючы, стогнуць; і душа зраненых крычыць, ды Бог не забараняе гэтага.


Давідаў. Дабраславёны Госпад, Успаможца мой; Ён навучыць бітве рукі мае, і пальцы мае — вайне.


Устань, Госпадзе, апярэдзь іх, перапыні іх, выратуй душу маю ад рук нягодніка мечам Тваім,


Бо хто ёсць Бог, апрача Госпада? Або якая крэпасць, апрача Бога нашага?


Я сцінаў іх, каб не маглі падняцца; яны падалі пад ногі мае.


Ці ж будзе выхваляцца сякера перад дрывасекам? Або ці ўзносіцца піла над тым, хто цягае яе? Як быццам бы бізун пачне панукаць таго, хто падымае яго, ды палка пачне ўздымацца на таго, хто не дрэва!


Вось што кажа Госпад аб намашчэнцы сваім Кіры: «Я моцна ўхапіў яго за правіцу, каб падначаліць народы перад абліччам яго, і каб павярнуць спіны цароў, ды каб адчыніць перад ім дзверы; і брама не замкнецца.


Я — Госпад, і няма іншага. Па-за Мною няма бога. Апаясаў Я цябе, а ты не пазнаў Мяне,


«Дзеля таго, вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я наведаю ідалаў яго, і па ўсёй зямлі яго будуць стагнаць параненыя.


Вось што кажа Госпад Бог Тыру: “Ці ад гуку знішчэння твайго і стогнаў тваіх забітых, калі знішчаны будуць яны сярод цябе, не задрыжаць астравы?


Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я даю Набукаданосару, цару Бабілона, зямлю Егіпецкую, каб забраў багацці яе, і захапіў здабычу яе, і ўзяў здабычу яе, каб была ў яго войска ўзнагарода, —


Гэта кажа Госпад Бог: “Рукой Набукаданосара, цара Бабілона, Я зраблю канец багаццю Егіпта.


Ён і яго народ з ім, наймужнейшыя між народаў, прыйдуць, каб нішчыць гэтую зямлю; і вынуць яны мечы свае супраць Егіпта, і напоўняць зямлю забітымі.


«Сын чалавечы, я зламаў руку фараона, цара Егіпта, і вось, яна не падвязаная, каб ён, атрымаўшы сілу, мог трымаць меч.


І Я ўмацую рукі цара Бабілона і рукі фараона аслаблю; і даведаюцца, што Я — Госпад, калі Свой меч Я ўкладу ў руку цара Бабілона і ён выцягне яго супраць зямлі Егіпецкай.


«Але і вы, этыёпцы, будзеце пазабіваныя мечам Маім».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы