ЕЗЭКІІЛЯ 27:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Караблі з Таршышу прывозілі да цябе тавары твае. І стаўся ты багаты і вельмі слаўны ў сэрцы мораў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тарсіскія караблі былі тваімі караванамі ў тваім гандлі, і ты зрабіўся багатым і даволі славутым сярод мораў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Караблі з Тарсіса, кіраўнікі твае, прывозілі да цябе тавары; і стаў ты багаты і дужа слаўны ў сэрцы мора. |
бо караблі Таршышу, якія меў у моры валадар разам з караблямі Хірама, раз у тры гады прыходзілі з Таршышу, і прывозілі золата, срэбра, косьць слановую, малпаў і паваў.
Бо на Мяне чакаюць астравы, і першымі [плывуць] караблі Таршышу, каб прывезьці сыноў тваіх здалёк, срэбра іхняе і золата іхняе з імі дзеля імя ГОСПАДА, Бога твайго, і дзеля Сьвятога Ізраіля, бо Ён уславіў цябе.
Яны вялі гандаль з табою, [прывозілі] каштоўныя строі, плашчы з пурпуру, рознакаляровыя тканіны і дываны, скураныя моцныя шнуры на рынак твой.