Дрэва фігавае выдала пупышкі [свае], вінаград квітнее і разьлівае водар. Устань, прыходзь, сяброўка мая; прыгажуня мая, прыходзь!
ЕЗЭКІІЛЯ 15:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Сыне чалавечы, ці дрэва вінаграду лепшае за ўсе дрэвы лісьцёвыя, якія сярод дрэваў у лесе? Біблія (пераклад В. Сёмухі) сыне чалавечы! якую перавагу мае дрэва вінаграднай лазы перад усякім іншым дрэвам і вецьце вінаграднай лазы - сярод дрэў у лесе? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Сын чалавечы, ці ж дрэва вінаграднае лазы ёсць лепшае за якое-небудзь дрэва лазовае, што знаходзіцца паміж дрэў у лесе? |
Дрэва фігавае выдала пупышкі [свае], вінаград квітнее і разьлівае водар. Устань, прыходзь, сяброўка мая; прыгажуня мая, прыходзь!
«Лавіце нам лісаў, малых лісянятаў, якія нішчаць вінаграднікі, бо вінаграднікі нашыя квітнеюць».
«Я зыйшла ў сад арэхавы, каб паглядзець на зеляніну пры ручаі, каб паглядзець, ці квітнее вінаград, ці ў квецені дрэвы гранатовыя.
Радуйцеся, нябёсы, бо ГОСПАД зрабіў гэта; усклікайце, глыбіні зямлі! Радасна гукайце, горы і лес, і ўсе дрэвы ў ім, бо ГОСПАД адкупіў Якуба і праславіўся ў Ізраілі.
А Я пасадзіў цябе як выборную лазу вінаградную, лазу з насеньня праўдзівага. І як жа ты ператварылася ў Мяне на дзічку вінаграду звыраднелага?
Ці бяруць з яго дрэва, каб нешта зрабіць? Ці бяруць з яго калок, каб на ім павесіць нейкія рэчы?
Але ў гневе была яна вырваная, кінутая на зямлю, і вецер усходні высушыў плады ейныя, былі паламаныя і высахлі галіны ейныя, і агонь зьеў яе.
Ізраіль [быў] вінаградам буйным, для сябе прыносіў плод. Чым больш было пладоў, тым больш ён памнажаў ахвярнікі, чым лепшай была зямля ягоная, тым прыгажэйшыя ставіў слупы.
Дзеля гэтага гара Сыён будзе ўзарана як поле, і Ерусалім станецца купай друзу, і гара Дому [Божага] — лясным узгоркам.
Галасі, кіпарысе, бо кедр упаў, бо слаўныя зруйнаваныя; галасіце, дубы Башану, бо паваліўся лес непраходны.