ГАЛЯТАЎ 2:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) толькі каб мы памяталі пра ўбогіх, што я гэтаксама і намагаўся рабіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) толькі каб мы памяталі ўбогіх, што і намагаўся я выканаць дакладна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб толькі помнілі мы пра бедных, аб чым я і сам рупіўся раней, каб рабіць гэта. |
але, адкрываючы, адкрый яму руку тваю і шчодра дай яму пазыку паводле патрэбы ягонай, што будзе патрэбна яму.
Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.
А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?