Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён будзе блукаць, Я буду караць яго дубцом людзкім і плягамі сыноў чалавечых.
ГАБРЭЯЎ 12:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі вы зносіце пакараньне, Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Бо ці ёсьць гэтакі сын, якога не карае бацька? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі вы прымаеце кару, дык Бог учыняе з вамі, як з сынамі. Бо ці ёсьць які сын, якога б не караў бацька. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі вы церпіце кары, дык Бог абыходзіцца з вамі як з сынамі. Які ж гэта быў бы сын, каб яго бацька не караў? |
Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён будзе блукаць, Я буду караць яго дубцом людзкім і плягамі сыноў чалавечых.
А бацька ягоны ніколі на яго не сварыўся, кажучы: «Навошта гэта робіш?» А быў ён вельмі прыгожы, яго нарадзіла [маці] пасьля Абсалома.
Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.
Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і няхай не спрычыніцца да загубы яго душа твая.
Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.
умацоўваючы душы вучняў, просячы трываць у веры і што праз шмат мукаў мусім мы ўвайсьці ў Валадарства Божае.
Дык зразумей у сэрцы тваім, што як бацька выхоўвае сына свайго, так ГОСПАД, Бог твой, выхоўваў цябе,
Чаму вы топчаце нагамі ахвяры Мае крывавыя і ахвяры хлебныя, якія Я ўстанавіў, каб яны былі складаныя ў сьвятыні. Ты больш шануеш сыноў сваіх, чым Мяне, каб яны сыцелі на найлепшых частках з усіх дароў Ізраіля, народу Майго”.
І вось, будзе табе знак, які станецца з абодвума сынамі тваімі, з Хофні і Пінхасам, абодва ў адзін дзень памруць.
Я прадказаў яму, што буду судзіць дом ягоны на вякі дзеля грэху, бо ён ведаў, што сыны ягоныя зьневажаюць Бога, і не караў іх.