А ахвярнік, які зрабіў Бэцалеэль, сын Урыі, сына Хура, застаўся там перад Сялібай ГОСПАДА; і шукалі яго Салямон і царква.
ВЫХАД 38:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабіў ахвярнік цэласпаленьня з дрэва акацыі, пяць локцяў даўжыня яго і пяць локцяў шырыня яго, ён чатырохкутны, і тры локці вышыня яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў ахвярнік цэласпаленьня з дрэва сітым даўжынёю ў пяць локцяў і шырынёю ў пяць локцяў, чатырохкутны, вышынёю ў тры локці, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабіў ён і ахвярнік цэласпалення з дрэва акацыі, пяць локцяў даўжыні, і пяць локцяў у шырыню, і тры локці ў вышыню, |
А ахвярнік, які зрабіў Бэцалеэль, сын Урыі, сына Хура, застаўся там перад Сялібай ГОСПАДА; і шукалі яго Салямон і царква.
І зрабіў ахвярнік мядзяны: дваццаць локцяў даўжыня ягоная, і дваццаць локцяў шырыня ягоная, і дзесяць локцяў вышыня ягоная.
I зрабіў рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго выходзілі рогі ягоныя; і пакрыў іх медзьдзю.
I ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў Сялібу Намёту Спатканьня, і ахвяраваў на ім цэласпаленьне і ахвяру хлебную, як загадаў ГОСПАД Майсею.
Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзіць да Мяне, ня выганю прэч.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
Дзеля гэтага, браты сьвятыя, удзельнікі ў нябесным пакліканьні, прыгледзьцеся да Апостала і Першасьвятара вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,
наколькі больш кроў Хрыста, Які праз Духа вечнага прынёс Сябе беззаганнага Богу, ачысьціць сумленьне вашае ад мёртвых справаў дзеля служэньня Богу Жывому?
і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.
І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая самая, як і шырыня. І ён абмераў горад трысьцінай на дванаццаць тысячаў стадыяў; і даўжыня, і шырыня, і вышыня ягоныя аднолькавыя.