На сьвітаньні ўстае забойца, забівае ён беднага і ўбогага, і ноччу ходзіць як злодзей.
ВЫХАД 22:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі пры падкопаваньні будзе знойдзены злодзей, і будзе біты, і памрэ, тады няма [віны] крыві за яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі хто застане злодзея, які падкопваецца, і ўдарыць яго так, што той памрэ, дык кроў не залічыцца на яго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі будзе захоплены злодзей, калі ён уломліваецца ў дом або робіць падкоп, і калі, атрымаўшы рану, ён памрэ, то той, хто нанёс рану, не будзе вінаваты ў забойстве. |
На сьвітаньні ўстае забойца, забівае ён беднага і ўбогага, і ноччу ходзіць як злодзей.
На краях шатаў тваіх — кроў душаў нявінных і ўбогіх, якіх ты не злавіла на зладзействе. Але ты не глядзіш на гэта.
Калі Я лячу Ізраіля, выяўляецца беззаконьне Эфраіма і ліхота Самарыі, бо яны ўчыняюць хлусьню, і злодзей уваходзіць [у дом], разбойнікі рабуюць на вуліцы.
У горад урываюцца, на муры ўзыходзяць, у дамы ўваходзяць, праз вокны ўлазяць як злодзей.
і калі мсьціўца за кроў сустрэне яго па-за межамі гораду прыбежышча, і заб'е мсьціўца за кроў забойцу, ён ня мае [віны] за кроў.
Вы ж разумееце тое, што, калі б ведаў гаспадар дому, у якую варту прыйдзе злодзей, чуваў бы і не дапусьціў падкапаць дом свой.
Абы толькі не цярпеў хто з вас мукі як забойца, або злодзей, або ліхадзей, або той, хто квапіцца на чужое;