Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 35:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 і калі мсьціўца за кроў сустрэне яго па-за межамі гораду прыбежышча, і заб'е мсьціўца за кроў забойцу, ён ня мае [віны] за кроў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 і знойдзе яго помсьнік за кроў па-за межамі горада схову ягонага, і забэе забойцу гэтага помсьнік за кроў, дык ня будзе на ім віны праліцьця крыві.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 і калі мсціўца за кроў сустрэне яго па-за межамі горада прыбежышча і заб’е, тады мсціўца за кроў не вінаваты, што забіў забойцу;

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 35:27
5 Крыжаваныя спасылкі  

каб не праліваць нявіннай крыві ў зямлі тваёй, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць, і ня будзе на табе крыві.


каб мсьціўца за кроў у гарачнасьці сэрца свайго не пагнаўся за забойцам і не дагнаў яго, калі дарога далёкая, і не забраў душу ягоную, бо ён ня мае прысуду на сьмерць, бо ня меў нянавісьці [да забітага] ані ўчора, ані пазаўчора.


Калі пры падкопаваньні будзе знойдзены злодзей, і будзе біты, і памрэ, тады няма [віны] крыві за яго.


Калі ж забойца выйдзе за межы гораду прыбежышча, у які схаваўся,


Бо да сьмерці сьвятара вялікага павінен забойца быць у горадзе прыбежышча свайго. Пасьля сьмерці сьвятара вялікага можа ён вярнуцца ў зямлю спадчыны сваёй.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы