Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 22:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Калі будзе захоплены злодзей, калі ён уломліваецца ў дом або робіць падкоп, і калі, атрымаўшы рану, ён памрэ, то той, хто нанёс рану, не будзе вінаваты ў забойстве.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 Калі пры падкопаваньні будзе знойдзены злодзей, і будзе біты, і памрэ, тады няма [віны] крыві за яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Калі хто застане злодзея, які падкопваецца, і ўдарыць яго так, што той памрэ, дык кроў не залічыцца на яго;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 22:2
11 Крыжаваныя спасылкі  

На світанні ўстае забойца, забівае ён няшчаснага і беднага, а ноччу ён будзе, быццам злодзей.


У поцемках падкопваюцца яны пад дамы, а днём яны хаваюцца і не ведаюць святла.


Са свайго асяродка іх выкідалі, крычалі на іх, як на злодзеяў.


На фрэнзлях шатаў тваіх — кроў бязвінных і ўбогіх душ, якіх ты не злавіла на зладзействе, але сярод гэтага ўсяго


Калі захацеў вылечыць Ізраэля, яўнай сталася праступнасць Эфраіма і ліхота Самарыі, бо яны дапусціліся лгарства: злодзей уваходзіць, а на дварэ рабуюць разбойнікі.


Урываюцца ў горад, падымаюцца на мур, узыходзяць на дамы, улазяць праз вокны, як злодзеі.


і калі мсціўца за кроў сустрэне яго па-за межамі горада прыбежышча і заб’е, тады мсціўца за кроў не вінаваты, што забіў забойцу;


А гэта ведайце, што, каб гаспадар дома ведаў, а якой гадзіне злодзей мае прыйсці, пільнаваў бы і не дазволіў падкапаць дом свой.


бо самі добра ведаеце, што дзень Госпадаў, як злодзей уначы, так ён прыйдзе.


Хай толькі ніхто з вас не церпіць як забойца, або злодзей, або ліхадзей, або той, хто квапіцца на чужое.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы