І Абсалом казаў яму: «Глядзі, справа твая добрая і слушная, але ў валадара ты ня знойдзеш нікога, хто б цябе выслухаў».
ВЫХАД 18:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо калі яны маюць нейкую справу, прыходзяць да мяне, і я суджу паміж адным [чалавекам] і другім, і абвяшчаю пастановы Божыя і законы Ягоныя». Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі здараецца ў іх якая справа, яны прыходзяць да мяне, і я суджу між тым і другім і абвяшчаю статуты Божыя і законы Ягоныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі паміж імі ўзнікае якая-небудзь спрэчка, прыходзяць да мяне, каб я судзіў паміж імі і каб я аб’яўляў прыказанні Божыя і Яго законы». |
І Абсалом казаў яму: «Глядзі, справа твая добрая і слушная, але ў валадара ты ня знойдзеш нікога, хто б цябе выслухаў».
І ў-ва ўсякай спрэчцы, якая прыйдзе да вас ад братоў вашых, што жывуць у гарадах сваіх, адносна крыві і крыві, адносна Закону і прыказаньня, адносна пастановаў і судоў, вы перасьцерагайце іх, каб яны не грашылі супраць ГОСПАДА і каб гнеў [Ягоны] не прыйшоў на вас і на братоў вашых. Гэтак рабіце і не саграшыце.
I выйшаў ён на наступны дзень, і вось, два Гебраі вадзяцца. I сказаў ён таму, які крыўдзіў: «Навошта ты б’еш бліжняга свайго?»
Ад слова фальшывага будзь далёка, і не забівай нявіннага і праведнага, бо Я не апраўдаю бязбожніка.
А старшыням сказаў: «Заставайцеся дзеля нас тут, пакуль мы вернемся да вас. І вось, Аарон і Хур з вамі. Калі хто будзе мець [якую] справу, няхай наблізіцца да іх».
А да сыноў Ізраіля прамоў, кажучы: “Чалавек, які будзе клясьці Бога свайго, панясе грэх свой.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Гэты чалавек сьмерцю памрэ. Няхай уся грамада ўкамянуе яго па-за табарам».
навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.
Як адважваецца хто з вас, маючы справу з другім, судзіцца перад няправеднымі, а не перад сьвятымі?
Вось, я навучыў вас пастановам і прысудам, як загадаў мне ГОСПАД, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую ўваходзіце, каб атрымаць яе ў валоданьне.
І склікаў Майсей усяго Ізраіля, і сказаў ім: «Слухай, Ізраіль, пастановы і прысуды, якія я сёньня прамаўляю ў вушы вашыя, каб вы навучыліся ім і каб захоўвалі іх і выконвалі іх.
І вось прыказаньні, пастановы і прысуды, якія загадаў ГОСПАД, Бог ваш, каб навучыць вас, каб вы выконвалі іх у зямлі, у якую вы ідзіцё, каб узяць яе на ўласнасьць,
І я не хачу грашыць перад ГОСПАДАМ, і ня кіну маліцца за вас, і буду вучыць вас шляху добраму і простаму.