Дабрадзейная жонка — карона для мужа свайго, а бессаромная — як гніль у костках ягоных.
ВЫСЛОЎІ 21:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лепей жыць у закутку на даху, чым са сварліваю жонкай у прасторным доме. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лепей сядзець у кутку гарышча, чым са сварлівай [жонкай] — у агульным доме. |
Дабрадзейная жонка — карона для мужа свайго, а бессаромная — як гніль у костках ягоных.
Неразумны сын — загуба для бацькі, а сварлівая жонка — як няспыннае капаньне [праз дах].