Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 20:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Пастка для чалавека — пасьпешліва зрабіць шлюбаваньне, а пасьля абяцаньня разважаць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Сетка чалавеку - неадумна даваць зарок, і пасьля зароку - абдумваць.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Пастка для чалавека гаварыць неабдумана «святое», а потым выракацца абяцання.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 20:25
15 Крыжаваныя спасылкі  

Хто дае адказ раней, чым выслухае, той неразумны, і сорам яму.


Вусны дурня — загуба ягоная, а мова ягоная — пастка для душы яго.


Бо ад мноства заняткаў прыходзіць сон, і мноства словаў [мае] голас дурня.


«Калі хто дапусьціцца злачынства праз памылку, прысвойваючы сабе рэчы, пасьвячоныя ГОСПАДУ, няхай за віну сваю са свайго статку авечак прынясе ГОСПАДУ ягня без заганы па цане двух сыкляў срэбра паводле вагі сьвятыні як ахвяру за грэх.


Яшчэ чулі вы, што сказана старадаўнім: “Не прысягай фальшыва, але спаўняй перад Госпадам прысягі твае”.


Калі складзеш шлюбаваньне ГОСПАДУ, Богу твайму, не марудзь выканаць яго, бо ГОСПАД, Бог твой, запатрабуе гэтага ад цябе і будзе гэта табе як грэх.


Калі ўстрымаешся ад шлюбаваньня, ня будзе на табе грэху.


Тое, што выйшла з вуснаў тваіх, захоўвай і рабі, як абяцаў ты ГОСПАДУ, Богу твайму; з уласнай волі і вуснамі сваімі ты [гэта] абяцаў.


Калі ж бацькі іхнія або браты прыйдуць да нас жаліцца, мы скажам ім: “Пашкадуйце іх, бо не здабылі мы ім жонак на вайне, а вы таксама, калі б ім далі, саграшылі б”».