ВЫСЛОЎІ 1:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) праглынем іх жыўцом, як пекла, і цалкам, як тых, што зыходзяць у магілу; Біблія (пераклад В. Сёмухі) жывых праглынем іх, як апраметная, і - цэлых, як тых, што ў магілу сыходзяць; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) праглынём іх, як пекла: тых, што жывуць, і здаровых, як тых, што сыходзяць у магілу; |
Пасьпяшайся, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ! Чэзьне дух мой! Не хавай жа аблічча Твайго ад мяне, каб ня стаўся я падобным да таго, хто зыходзіць у магілу.
Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клічу. Скала мая, не маўчы на мой [кліч], каб праз маўчаньне Тваё ня стаўся я падобным да тых, якія зыходзяць у магілу.
няхай ня скажуць у сэрцы сваім: «Ага! Душа наша [гэтага хацела]!» Няхай яны ня скажуць: «Мы праглынулі яго!»
ГОСПАДЗЕ, вядзі мяне ў праведнасьці Тваёй; насупраць ворагам маім выпрастуй шлях Твой перад абліччам маім.
“Зьядаючы, зьеў мяне і, трушчачы, струшчыў мяне Навухаданосар, валадар Бабілонскі, і, кідаючы, кінуў мяне як пустую пасудзіну, як цмок праглынуў мяне, і напоўніў жывот свой асалодамі маімі, і выпіхваючы, выпхнуў мяне [з сябе].
Разявілі пашчы свае на цябе ўсе ворагі твае, сьвішчуць і скрыгочуць зубамі, кажуць: «Мы праглынулі [яе]! Гэта сапраўды той дзень, якога мы чакалі, мы знайшлі яго, мы бачылі».
Госпад стаў як вораг, праглынуў Ізраіля, праглынуў усе палацы ягоныя, зруйнаваў гарады ўмацаваныя ягоныя і памножыў у дачкі Юды стогн і смутак.
і зямля разьзявіла вусны свае, і праглынула іх і Караха, і паўмірала грамада, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, і сталіся яны знакам.
Горла іхняе — магіла адчыненая; языкамі сваімі ашукваюць, атрута зьмяіная на губах іхніх.