I яна сказала: «Вось, нявольніца мая Більга. Увайдзі да яе, і яна народзіць на каленях маіх, і я буду збудаваная праз яе».
БЫЦЦЁ 50:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I бачыў Язэп у Эфраіма сыноў да трэцяга пакаленьня, таксама сыны Махіра, сына Манасы, нарадзіліся на каленях Язэпа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І бачыў Язэп дзяцей у Яфрэма да трэцяга роду, таксама і сыны Махіра, сына Манасіінага, радзіліся на калені Язэпу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і бачыў сыноў Эфраіма аж да трэцяга пакалення. Таксама дзеці Махіра, сына Манасы, нарадзіліся на калені Язэпа. |
I яна сказала: «Вось, нявольніца мая Більга. Увайдзі да яе, і яна народзіць на каленях маіх, і я буду збудаваная праз яе».
I запярэчыў бацька ягоны, і сказаў: «Ведаю, сыне мой, ведаю, таксама ён будзе народам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малодшы будзе большы за яго, і насеньне ягонае будзе поўняю народаў».
Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада.
І жыў Ёў пасьля таго сто сорак гадоў, і бачыў сыноў сваіх і сыноў сыноў сваіх аж да чацьвёртага пакаленьня.
І даў Майсей сынам Гада і Рубэна і палове пакаленьня Манасы, сына Язэпа, валадарства Сыгона, валадара Амарэйцаў, і валадарства Ога, валадара Башану, зямлю з гарадамі і гарады зямлі навокал.
І пайшлі сыны Махіра, сына Манасы, у Гілеад, і занялі яго, і выгналі Амарэйцаў, што [жылі] ў ім.
І выпала жэрабя пакаленьню Манасы, бо ён быў першародным Язэпа. Махір, першародны Манасы, бацька Гілеада, бо быў ён ваяром, атрымаў Гілеад і Башан.