Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 30:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 I яна сказала: «Вось, нявольніца мая Більга. Увайдзі да яе, і яна народзіць на каленях маіх, і я буду збудаваная праз яе».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Яна сказала: вось служанка мая Вала: увайдзі да яе; хай яна родзіць на калені мае, каб і я мела дзяцей ад яе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 А яна сказала: «Вось, нявольніца мая, Більга. Дык увайдзі да яе, каб нарадзіла яна на маіх каленях, дык буду і я мець дзяцей з яе».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 30:3
6 Крыжаваныя спасылкі  

I бачыў Язэп у Эфраіма сыноў да трэцяга пакаленьня, таксама сыны Махіра, сына Манасы, нарадзіліся на каленях Язэпа.


Навошта я быў прыняты каленямі? І навошта быў кормлены грудзьмі?


І ўвесь народ, які быў у брамах, і старшыні сказалі: «Мы — сьведкі. Няхай зробіць ГОСПАД, што жанчына, якая ўваходзіць у дом твой, будзе як Рахель і як Лея, якія збудавалі дом Ізраіля. Здабудзь багацьце ў Эфраце, і няхай славіцца імя [тваё] ў Бэтлееме.


I ўбачыла Лея, што перастала нараджаць, і ўзяла Зільпу, нявольніцу сваю, і дала яе Якубу за жонку.


Гэта сыны Більгі, якую даў Ляван дачцэ сваёй Рахелі. Яна нарадзіла іх Якубу, усіх душаў — сем.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы