I сказаў: «Вось, я чуў, што ёсьць збожжа ў Эгіпце. Зыйдзіце туды і купіце для нас там, і будзем жыць, і не памром».
БЫЦЦЁ 43:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Юда Ізраілю, бацьку свайму: «Пашлі гэтага хлопца са мною; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памром, і мы, і ты, і дзеці нашыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Юда сказаў Ізраілю, бацьку свайму: пусьці хлопца са мною; і мы ўстанем і пойдзем, і жывыя будзем і не памром і мы і дзеці нашыя; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Юда бацьку свайму, Ізраэлю: «Пусці хлопца са мною, каб мы выправіліся і каб маглі жыць, каб не памерлі мы, і ты, і малыя нашыя. |
I сказаў: «Вось, я чуў, што ёсьць збожжа ў Эгіпце. Зыйдзіце туды і купіце для нас там, і будзем жыць, і не памром».
А ён сказаў: «Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся! Калі здарыцца з ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, вы зьвядзеце сівізну маю са смуткам у апраметную».
І мы сказалі пану нашаму: “Ёсьць у нас бацька стары і дзіця старасьці [ягонае] малое, а брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся па маці сваёй, і бацька ягоны любіць яго”.
I мы сказалі: “Ня можам зыйсьці. Калі будзе з намі брат наш наймалодшы, мы зыйдзем, бо ня зможам убачыць аблічча таго чалавека, калі брата нашага наймалодшага ня будзе з намі”.
А ты загадаеш: “Зрабіце гэтак: вазьміце сабе з зямлі Эгіпецкай вазы для дзяцей вашых і жонак вашых, і вазьміце бацьку вашага, і прыходзьце.
І цяпер ня бойцеся, я буду карміць вас і дзяцей вашых». I суцяшаў іх, і прамаўляў да сэрцаў іхніх.
і ўвесь дом Язэпа, і браты ягоныя, і дом бацькі ягонага. Толькі дзяцей сваіх, і авечак сваіх, і валоў сваіх пакінулі ў зямлі Гашэн.
І адказаў адзін са слугаў ягоных, і сказаў: «Возьмем пяць коней, якія засталіся ў [горадзе], бо толькі яны засталіся з усяго мноства Ізраіля, якое загінула, і пойдзем, і ўбачым».
Калі скажам: "Хадзем у горад", у горадзе голад, і мы там памром; калі будзем сядзець тут, [таксама] памром. І цяпер хадзем, пойдзем у табар Сірыйцаў. Калі пашкадуюць нас, будзем жыць, а калі заб'юць, тады памром».
І я абвясьціў там пост каля ракі Агавы, каб мы скарыліся перад абліччам Бога нашага і прасілі ў Яго шляху простага для нас і для дзяцей нашых, і для ўсёй маёмасьці нашай,
Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.
А дзяцей вашых, пра якіх вы казалі, што яны будуць здабычай, Я ўвяду, і яны авалодаюць зямлёю, якою вы ўзгардзілі.
Няхай жыве Рубэн і няхай не памірае, і няхай будзе [нейкі] лік сьмяротных [людзей] ягоных».