Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 43:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І сказалі яны: «Пытаючыся, распытаваў гэты чалавек пра нас, пра сям’ю нашую, кажучы: “Ці яшчэ бацька ваш жывы? Ці ёсьць у вас брат?” І мы адказвалі яму паводле гэтых словаў. Ці маглі мы ведаць, што ён скажа: “Прывядзіце брата вашага”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Яны сказалі: распытваў той чалавек пра нас і пра радзіну нашу, кажучы: ці жывы яшчэ бацька ваш? ці ёсьць у вас брат? Мы і расказалі яму паводле гэтых роспытаў. Ці ж маглі мы ведаць, што ён скажа: прывядзеце брата вашага?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 А яны адказалі: «Распытваў нас чалавек той пра радню нашую па парадку: ці жывы бацька, ці ёсць у нас брат, — і мы адказвалі яму паслядоўна паводле таго, пра што пытаўся. Ці ж маглі здагадацца, што скажа: “Прывядзіце брата вашага з сабой”?»

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 43:7
6 Крыжаваныя спасылкі  

Усе мы — сыны аднаго чалавека, шчырыя мы. Не былі слугі твае шпегамі».


А яны сказалі: «Дванаццаць слугаў тваіх, браты [мы]. Мы — сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаан, і вось, наймалодшы сёньня з бацькам нашым, а аднаго няма».


І ён спытаўся ў іх пра супакой, і сказаў: «Ці добра маецца бацька ваш стары, пра якога вы распавядалі? Ці ён яшчэ жыве?»


I сказаў яму Юда, кажучы: «Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: “Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі”.


I сказаў Ізраіль: «Навошта вы зрабілі мне ліха, сказаўшы таму чалавеку, што ў вас ёсьць яшчэ брат?»


Пан мой пытаўся ў слугаў сваіх, кажучы: “Ці ёсьць у вас бацька альбо брат?”


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы